Один на один с психологом (Сам на сам з псіхолагам)

– Добрый день! Так вот как все выглядит! – радостно воскликнул мужчина, резво войдя в кабинку психолога. – Никогда раньше я не встречался с психологом один на один, – сказал он. – Вот, отстоял очередь, чтобы к Вам попасть. И что Вы будете со мной делать?

В Минске уже несколько лет подряд проводятся предрождественские социальные выставки-ярмарки “50+”. На выставках действует уголок “Здоровье”, где каждый желающий любого возраста имеет возможность бесплатно проконсультироваться у психолога, терапевта, гериатра, эндокринолога, кардиолога. Мужчина, о котором я написала выше, был одним из первых посетителей моей психологической кабинки. Я объяснила ему, чем занимается психолог, а он немного рассказал о себе. Оказалось, что мужчина – краевед. Он знал много интересных историй о нашем городе. А психологических проблем у него не было.

– Это же психолог! Она работает на выставке и помогает людям решать различные проблемы! Пропустите ее без очереди! – громко призывала женщина посетителей буфета, указывая на меня. Мне стало немного неудобно. Но посетители отнеслись и к женщине, и ко мне очень доброжелательно. Эта женщина тоже была у меня на консультации. Она рассказала о своей болезни, о том, что ей довольно часто приходится лечиться в психиатрической больнице. Меня поразила ее внимательность, заботливость, жизнерадостность.

Мужчина зашел в кабинку к психологу очень осторожно. Он присел на стул и молча смотрел на меня. – Пожалуйста, расскажите, что у Вас случилось, – предложила я. – С какими вопросами Вы пришли?

– Как ?! – удивленно воскликнул мужчина. – Разве вы не видите по мне, что у меня случилось? А я думал, что психологи видят каждого человека насквозь! Пришлось объяснять посетителю, что это не совсем так. Мужчина рассказал о проблемах в семье. – Жена считает, что я должен обо всем догадываться сам, без всяких ее объяснений и обсуждений за “столом переговоров!”, – сказал он, и тут же заулыбался, поняв, что он и сам только что именно так себя повел, надеясь, что психолог сам догадается, с чем к нему пришел посетитель. Здорово, что мужчина заботился о сохранении семьи и обратился за психологической помощью. Такие мужчины заслуживают большого уважения.

– Я ходила и удивлялась: почему все эти люди не на работе? Почему город такой оживленный? – рассказывала психологу улыбчивая, симпатичная женщина. Несколько лет назад из-за проблем со здоровьем ей пришлось уволиться с работы. Для нее было открытием, что город живет полноценной жизнью не только по вечерам и в выходные. Когда-то она переживала, что на пенсии ей не будет чем заняться. Но прошло уже несколько лет, и женщина ведет очень активную жизнь. Она выступает с лекциями, делится полезной информацией с людьми пожилого возраста, обучает их пользоваться компьютером и интернетом. У психолога она консультировалась, как сделать свою жизнь еще более активной (так как иногда этому мешала ее излишняя застенчивость), чтобы больше помогать другим людям, – и это не смотря на то, что проблемы со здоровьем, к сожалению, никуда не исчезли. Можно только восхищаться такими пенсионерами!

Задуматься над своей жизнью, проанализировать ее. Понять себя. Увидеть, почувствовать, осмыслить свои устремления, желания, мечты. Оглянуться вокруг. Заметить, что дети (а может даже и внуки) уже давно стали взрослыми и самостоятельными. Заняться самосовершенствованием, углубиться в свой внутренний мир. Найти, заметить единомышленников, загореться идеями. Смело начать что-то новое. Увидеть тех, кто нуждается в Вашей помощи. Поддержать того, кто сомневается в своих силах. Радоваться жизни. Все это можно сделать самостоятельно, или обратиться к психологу за консультацией.

Выглядываю из-за шторки кабинки. Надо уже делать перерыв. Психологи на выставке пользуются большой популярностью. К ним выстраиваются очереди. Женщина, очередь которой как раз подошла, говорит мне: – Идите отдохните, чаек попейте! Мы Вас подождем. Я поруковожу очередью! – Приятно, когда психолога ценят, приятно иметь дело с людьми, которые заботятся о других – рассуждаем мы с коллегой, пришедшей сменить меня “на посту”.

Психологическая помощь у нас очень востребована. На социальных выставках она оказывается бесплатно и анонимно. Люди приходят с разнообразными проблемами и вопросами, иногда – очень серьезными, решение которых требует многодневной работы с психологом. На выставках психологи дают консультации, оказывают “первую” психологическую помощь и советуют человеку, куда ему следует обратиться далее. 

Консультируя посетителей социальных выставок, я заметила, что некоторые из них словно “оправдываются” за свои интересы и увлечения. Бывает так, что человек выполняет серьезную работу, занимает ответственную должность, а во время отдыха любит почитать “бульварные” романы и детективы, посмотреть развлекательные передачи, поразгадывать кроссворды. Друзья и родственники “осуждают” его, так как считают такие занятия слишком “легкомысленными”. У человека возникает чувство вины, он начинает считать себя недостаточно серьезным. Он словно ищет того, кто бы “позволил” ему отдыхать так, как он хочет, кто бы “оправдал” его увлечения.

Всем нам стоит больше прислушиваться к себе и позволять себе быть несерьезными – особенно во время праздников, а также и в обычные дни. Стоит позволять себе быть счастливыми.

Когда мой племянник был маленьким, он, как и все детки, очень любил смотреть мультфильмы. Я включала телевизор и садилась смотреть мультики вместе с ним, чтобы ребенку было с кем их обсудить. – Марина, я знаю, ты включаешь их для себя! – смеялся он. – Но ты – взрослая, а мультики – для детей. Поэтому ты делаешь вид, что включаешь их для меня! Племянник был прав 🙂

Статья написана для газеты “Звязда”

http://zviazda.by/be/news/20190131/1548912284-dazvol-sabe-byc-nesuryoznym

Один на один с психологом (Сам на сам з псіхолагам)

– Добры дзень! Дык вось як усё выглядае! – радасна ўсклікнуў мужчына, жвава ўвайшоўшы ў кабінку псіхолага. – Ніколі раней я не сустракаўся з псіхолагам сам на сам, – прамовіў ён. – Вось, адстаяў у чарзе, каб да Вас патрапіць. І што Вы будзеце са мной рабіць? 

У Мінску ўжо некалькі гадоў запар праводзяцца перадкалядныя сацыяльныя выставы-кірмашы “50+”. На выставах дзейнічае куток “Здароўе”, дзе кожны жадаючы любога ўзросту мае магчымасць бясплатна пракансультавацца ў псіхолага, тэрапеўта, герыятра, эндакрынолага, кардыёлага. У кутку “Здароўе” працуюць псіхолагі з медыцынскіх установаў сталіцы. Мужчына, пра якога я напісала вышэй, быў адным з першых наведнікаў маёй псіхалагічнай кабінкі. Я патлумачыла яму, чым займаецца псіхолаг, а ён крыху распавёў пра сябе. Аказалася, што мужчына – краязнаўца. Ён ведаў шмат цікавых гісторый пра наш горад. А псіхалагічных праблем у яго не было. 

– Гэта ж псіхолаг! Яна працуе на выставе і дапамагае людзям вырашаць розныя праблемы! Прапусціце яе без чаргі! – гучна заклікала жанчына наведнікаў буфету, паказваючы на мяне. Мне зрабілася крыху няёмка. Але наведнікі буфету паставіліся і да жанчыны, і да мяне вельмі добразычліва. Гэтая жанчына таксама была ў мяне на кансультацыі. Яна распавяла пра сваю хваробу, пра тое, што ёй даволі часта даводзіцца лячыцца ў псіхіятрычнай бальніцы. Мяне ўразіла яе уважлівасць, клапатлівасць, жыццярадаснасць.

Мужчына зайшоў у кабінку да псіхолага вельмі асцярожна. Ён прысеў на стул і моўчкі глядзеў на мяне. – Калі ласка, распавядайце, што ў Вас здарылася, – прапанавала я. З якімі пытаннямі Вы прыйшлі?

– Як?! – здзіўлена ўсклікнуў мужчына. – Ці ж Вы не бачыце па мне, што ў мяне здарылася? А я думаў, што псіхолагі бачаць кожнага чалавека наскрозь! Давялося тлумачыць наведніку, што гэта не зусім так. Мужчына распавёў аб праблемах у сям'і. – Жонка лічыць, што я мушу аб усім здагадвацца сам, без усялякіх ейных тлумачэньняў і абмеркаванняў за “сталом перамоваў!”, – прамовіў ён, і адразу ж заўсміхаўся, бо зразумеў, што ён і сам толькі што менавіта так сябе павёў, спадзеючыся, што псіхолаг павінен сам зразумець, з чым да яго прыйшоў наведнік.  Файна, што мужчына клапаціўся аб захаванні сям'і і звярнуўся за псіхалагічнай дапамогай. Такія мужчыны заслугоўваюць вялікай павагі.

– Я хадзіла і здзіўлялася: чаму ўсе гэтыя людзі не на працы? Чаму горад такі ажыўлены? – распавядала псіхолагу жвавая, сімпатычная жанчына. Некалькі гадоў таму з-за праблем са здароўем ёй давялося звольніцца з працы. Для яе было адкрыццём, што горад жыве паўнавартасным жыццём не толькі па вечарах і ў выходныя. Калісьці яна перажывала, што на пенсіі ёй не будзе чым заняцца. Але прайшло ўжо некалькі гадоў, і жанчына вядзе вельмі актыўнае жыццё. Яна выступае з лекцыямі, дзеліцца карыснай інфармацыяй з людзьмі сталага веку, навучае іх карыстацца камп'ютарам і інтэрнэтам. У псіхолога яна кансультавалася, як зрабіць сваё жыццё яшчэ больш актыўным (бо часам гэтаму замінала яе залішняя сарамлівасць), каб больш дапамагаць іншым людзям, – і гэта не гледзячы на тое, што праблемы са здароўем, на жаль, нікуды не зніклі. Можна толькі захапляцца такімі пенсіянерамі!

Задумацца над сваім жыццём, прааналізаваць яго. Зразумець сябе. Убачыць, адчуць, асэнсаваць свае памкненні, жаданні, мары. Азірнуцца навокал. Заўважыць, што дзеці (а можа нават і ўнукі) ўжо даўна сталі дарослымі і самастойнымі. Заняцца самаўдасканаленнем, паглыбіцца ў свой унутраны свет. Знайсці, заўважыць аднадумцаў, загарэцца ідэямі. Смела распачаць штосці новае. Убачыць тых, хто мае патрэбу ў Вашай дапамозе. Падтрымаць таго, хто сумняваецца ў сваіх сілах. Радавацца жыццю. Усё гэта можна зрабіць самастойна, або звярнуцца да псіхолага за кансультацыяй.    

Выглядваю з-за шторкі кабінкі. Трэба ўжо рабіць перапынак. Псіхолагі на выставе карыстаюцца вялікай папулярнасцю. Да іх выстройваюцца чэргі. Жанчына, чарга якой якраз падыйшла, кажа мне: – Ідзіце адпачніце, гарбатку папіце! Мы Вас пачакаем. Я пакірую чаргой! – Прыемна, калі псіхолага цэняць, прыемна мець справу з людзьмі, якія клапоцяцца аб іншых – разважаем мы з калегай, якая прыйшла змяніць мяне “на пасту”. 

Псіхалагічная дапамога ў нас вельмі запатрабаваная. На сацыяльных выставах яна аказваецца бясплатна і ананімна. Людзі прыходзяць з разнастайнымі праблемамі і пытаннямі, часам – вельмі сур'ёзнымі, вырашэнне якіх патрабуе шматдзённай працы з псіхолагам. На выставах псіхолагі даюць кансультацыі, аказваюць “першую” псіхалагічную дапамогу і раюць чалавеку, куды яму варта звярнуцца далей. 

Кансультуючы наведнікаў сацыяльных выставаў, я заўважыла, што некаторыя з іх нібыта “апраўдваюцца” за свае зацікаўленні і захапленні. Бывае, што чалавек выконвае сур'ёзную працу, займае адказную пасаду, а падчас адпачынку любіць пачытаць “бульварныя” раманы і дэтэктывы, паглядзець забаўляльныя перадачы, паразгадваць красворды. Сябры і сваякі “асуджаюць” яго, бо лічаць такія заняткі занадта”легкадумнымі”. У чалавека ўзнікае пачуццё віны, ён пачынае лічыць сябе недастаткова сур'ёзным. Ён нібыта шукае таго, хто б “дазволіў” яму адпачываць так, як ён жадае, хто б “апраўдаў” яго захапленні. 

Усім нам варта больш прыслухоўвацца да сябе і дазваляць сабе быць несур'ёзнымі – асабліва падчас святаў, а таксама і ў будзёныя дні. Варта дазваляць сабе быць шчаслівымі.

Калі мой пляменнік быў маленькі, ён, як і ўсе дзеткі, вельмі любіў глядзець мультфільмы. Я ўключала тэлевізар і садзілася глядзець мульцікі разам з ім, каб дзіцяці было з кім іх абмеркаваць. – Марына, я ведаю, ты ўключаеш іх для сябе! – смяяўся хлопчык. – Але ты – дарослая, а мульцікі – для дзяцей. Таму ты робіш выгляд, што ўключаеш іх для мяне! Пляменнік меў рацыю 🙂

Артыкул напісаны дзя газеты “Звязда”

http://zviazda.by/be/news/20190131/1548912284-dazvol-sabe-byc-nesuryoznym

источник: www.b17.ru




0 Комментариев

Комментарии

Обсуждение закрыто.